Матуля Гуска запрашае ў госці паслухаць яе песенькі

25.02.2017 16:00 - 16:00 сядзіба Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13) Уваход вольны

Маленькія лэдзі і джэнтльмены!

Матуля Гуска запрашае вас у госці паслухаць яе песенькі. Іх спяваюць на ўсіх мовах дзеці ва ўсім свеце. А цяпер яны загучаць і па-беларуску.

Разам з вамі мы развучым песні пра старога МакДональда і яго ферму, авечку, зорачку, лодачку і пра сям’ю пальчыкаў.

Усе песні выконваюцца на дзвюх мовах: англійскай і ў перакладзе на беларускую.

А пад якія песні вы любіце засынаць? Ну вядома ж, калыханкі! У межах імпрэзы будзе прэзентацыя часопіса “Буся” з калыханкамі і “Чытанкі для маленькіх 2” з лялечным спектаклем “Як курачка пеўніка ратавала”.

Імпрэза адбудзецца 25 лютага ў 16.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Румянцава, 13).

Для бацькоў і дзетак (ад 5 гадоў).

Удзел бяруць Арцём Сітнікаў, Святлана Тоўсцік і Алена Церашкова.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ