Майстар-клас “Калядная зорка”

21.12.2017 19:00 - 19:00 Пасля запісу 35 рублёў

Каляды – адно з самых містычных і таямнічых святаў славянаў. Яно звязана з наступленнем светлых сіл сонца на змрочныя сілы ночы ў дзень зімовага сонцавароту, калі дзень павялічваецца, а ноч змяньшаецца.

У гэты дзень вяскоўцы да сіх пор збіраюцца разам і калядуюць: перапранаюцца ў вобразы татэмных жывёлаў, ходзяць у госьці, спяваюць абрадавыя песні і праганяюць цемных духаў. Гаспадары хат, куды завіталі калядоўшчыкі, частуюць іх святочнымі прысмакамі.

Галоўны сымбаль свята – “Калядная Зорка”, яна сымбалізуе зорку Віфлеемскай ночы. Звычайна зорку рабілі пяці- ці васьміканцовай, аздаблялі каляровай паперай, бліскучымі стужкамі, бантамі і тканінай. У цэнтр Зоркі наклейвалі абраз, малюнак ці ўсталёўвалі батлеечных персанажаў.

Мы прапануем зрабіць зорку па традыцыйных матывах, а ў яе цэнтр наклеіць фатаграфію з сямейнага архіва. Старыя здымкі валодаюць неверагоднай магіяй і прыгажосьцю, асабліва калядныя і навагоднія. Такая зорка стане ўнікальным упрыгожваннем вашага дома і створыць атмасферу чароўнага свята.

Курс двухдзенны – 21 і 23 снежня.

Кошт 35 рублёў. Усе матэрыялы ўключаныя.

Арганізатары: мастацкая майстэрня 6B (6bmm.by) і культурны праект VEHA (veha.of.by).

Запіс: +375 44 475 0007 askme6b@gmail.com

Давайце дзяліцца добрымі ўспамінамі, шанаваць памяць продкаў і іх прыгожыя традыцыі – завітвайце на каляднае, зорнае, беларускае!

Спасылкі на мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/events/190540164831258/  https://vk.com/kalyadnayazorka


Вам можа быць цікава

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ