Майстар-клас па фатаграфіі Іллі Шырманава

27.01.2019 11:00 - 15:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў

У ХХІ стагоддзі немагчыма ўявіць сабе жыццё без фатаграфіі. У наш час кожны хаця б раз спрабаваў сябе ў ролі фатографа. Як зрабіць першыя крокі ў фотасправе? Што неабходна для таго, каб удала зафіксаваць імгнененне і сябе ў ім?
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае фотааматараў і фатографаў-пачаткоўцаў на майстар-клас Іллі Шырманава.

Прафесійны фатограф распавядзе вам:

– Віды фатаграфіі? Што выбраць: грошы, творчасць або задавальненне?!
– Шлях фатографа? З чаго пачаць?
– Як хутка навучыцца здымаць прыгожа? Самастойна vs фоташкола?
– Майстар-класы. Калі і куды ісці?
– Камерцыйная і творчая фатаграфія. Усё і адразу?!
– Фатаграфія vs бягучая праца. Ці так прывабны фрыланс, як нам падаецца?
– Прасоўванне і рэклама. Як стаць запатрабаваным пры мінімальных выдатках?
– Парадокс фарміравання кошту. У чым сакрэт?
– Фотатэхніка і аксeсуары. Калі, дзе і што найлепш купляць.
– Ці існуе жыццё без фатаграфіі?

З працамі Іллі Шырманава можна пазнаёміцца тут: iso.foto.by
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).
Дата: 27 студзеня.
Час: 11:00 – 15:00.
Мова: руская.
Уваходны квіток: 10 рублёў.
Тэлефон для даведак: (8-017) 334-42-69.
Спасылкі на мерапрыемства ў сацсетках: Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Прэзентацыя кнігі «Хтонь за ваколіцай» у Мінску (16+)

19.09.2026 (17:00 - 19:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ