У нядзелю, 4 траўня, у музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі ладзяць майстар-клас Вольгі Хачковай па сапоцкінскім роспісе велікодных яек.
Лакальная традыцыя роспісу яек у Сапоцкіне на Гродзеншчыне з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, які ўвайшоў у абрад святкавання Вялікадня.
Споцкінская пісанка робіцца спецыяльным самаробным інструментам — «шпількай» ці "пісаком"— палачкай з цвічком на тарчаку, пчаліным воскам і натуральным фарбавальнікам чорна-карычневага колеру.
Вылучае сапоцкінскі роспіс круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі.
Пазнаёміцца з гэтай самабытнай тэхнікай роспісу яек запрашае народная майстарка, начальніца аддзела народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Хачкова.
Вазьміце з сабой з сабой 3-4 яйкі (сырое ці варанае), пажадана белага колеру.
Квіткі — 10 рублёў поўны, 6 рублёў ільготны. Месцаў абмежавана, запісвайцеся па спасылцы.