Майстар-клас па ткацтве паясоў у Гданьску

08.10.2023 12:00 - 15:00 БКТ Хатка (Miszewskiego 17 / 307) donation ад 55 злотых
 
У нядзелю, 8 кастрычніка, у Гданьску адбудзецца круцецкі майстар-клас па традыцыйным ткацтве на бердзечку! Будуць ткаць паясы!



Дата: 8 кастрычніка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: БКТ Хатка, Miszewskiego 17 / 307, Гданьск


Расказвае і паказвае дасведчаная майстрыня Воля Валько. 

То калі цікавіцеся беларускім строем ці народнымі рамёствамі і жадаеце займець уласны строй альбо аздобіць гардэроб аўтэнтычнай рэччу, створанай уласнаруч, — запісвайцеся як найхутчэй, бо месцаў абмежавана! 


Для ўдзелу вам спатрэбіцца бердзечка. Калі ў вас няма свайго, то можна будзе набыць у спадарыні Вольні (кошт каля 15 злотых). Ніткі ж дадуць.


 Уваход — donation ад 55 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ