Майстар-клас па вясельных вяночках у Гомелі

16.11.2024 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 12 рублёў
 

У суботу, 16 лістапада, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі кліча на майстар-клас па стварэнні вясельных вяночкаў.







 Дата: 16 лістапада

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель 




Вы навучыцеся рабіць традыцыйны вясельны вянок, які ў сучасным жыцці можна лёгка адаптаваць пад аксесуар для вечарыны ці фотасесіі альбо сапраўды выкарыстаць як цікавы акцэнт на вяселлі. 

Каб зрабіць такі вянок цалкам, спатрэбіцца не адна гадзіна. 

Таму падчас майстар-класа вы зробіце некалькі элементаў для будучага вяночка, а дазбіраць яго зможаце ўжо самастойна. 

З сабой на майстар-клас бярыце абадок (абруч) для галавы, той, што з цвёрдым каркасам. Астатняе дадуць. 



Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея. 



Кошт — 12 рублёў.






Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ