Майстар-клас па выцінанцы

24.04.2016 11:00 - 13:30 кавярня "Зерне" (пр-т Незалежнасці, 46) 250.000

У межах праграмы MINSK DESIGN WEEK

Запрашаем вас на майстар-клас па працы ў беларускай традыцыйнай тэхніцы выцінанка! Калі вы думаеце, што ўвесь працэс працы з паперай сканчваецца сняжынкамі на вакенцах, вы татальна памыляецеся!

Майстар Волга Бабурына ўжо доўгі час стварае цудоўныя творы з паперы, якія зачароўваюць, распавядаюць, гутараць з намі.
У межах Тыдню дызайну ў вас ёсць магчымасць навучыцца гэтай тэхніцы і стварыць свой непаўтаральны твор!

На майстар-клас запрашаюцца ўсе жадаючыя! Мы будзем рабіць фіранкі – традыцыйныя функцыянальныя ўпрыгожванні на вокны.
Таксама майстар распавядзе пра гісторыю гэтага майстэрства і пакажа свае працы.

Увесь матэрыял падрыхтованы арганізатарамі.
Ад вас – прысутнасць і жаданне!

Відэаканал Вольгі Бабурынай

Даўжыня майстар-класу 2, 5 гадзіны
Кошт 250.000
Запіс vitcinanca@yandex.by
Папярэдні запіс абавязковы!

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Народзіны прасторы «Dzivne» ў Гданьску

11.04.2026 (19:00 - 21:00) pracownia «Dzivne» (Lankova 16 (domofon 2))

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

12.04.2026 (14:30 - 15:30) Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Vasario 16-osios gatvė 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ