Майстар-клас па вырабе андарака ў Гомелі

19.03.2023 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

У нядзелю, 19 сакавіка а 14-й, у філіяле Веткаўскага музея — круты майстар-клас па вырабе андарака.



Дата: 19 сакавіка

Час: 14.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Андарак — гэта традыцыйная доўгая шырокая спадніца.


Правядзе майстар-клас Наталля Кадзетава, загадчыца філіяла музея. Спадарыня Наталля раскажа і пакажа ўсе сакрэты стварэння прыгожага андарака.


Што неабходна ўзяць з сабой на майстар-клас:

тканіну на спадніцу — ваўняную, ільняную ці на крайні выпадак сацінавую. Памер тканіны — неабходная вам даўжыня памножаная на 2, плюс 10 сантыметраў, шырыня ад 1 метра (андарак — спадніца доўгая: абавязкова ніжэй за калена, пажадана па шчыкалатку, альбо амаль да падлогі). Традыцыйна шылі андарак з чырвонай тканіны / у клетку / у палоску;

20 сантыметраў бартоўкі (грубая тканіна, пажадана ільняная, якая ідзе на падшыўку бартоў);

ніткі і іголку (калі ёсць добрыя нажніцы, бярыце і іх).


Калі не паспееце набыць тканіну — можна прыйсці і без яе. На занятку пакажуць тэхніку і алгарытм, і вы самастойна зможаце зрабіць свой андарак дома.


Кошт — 3 рублі.


На майстар-клас трэба загаддзя запісацца па нумары +375(232)509698 ці праз дырэкт фэйсбука музея.







Вам можа быць цікава

Андрусь Такінданг у Берліне

10.07.2025 (19:00 - 21:00) kvartira62 (Lübbener Str. 18)

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ