Майстар-клас «Парыжская школа для дзяцей»

08.11.2018 - 09.11.2018 19:00 - 20:30 Галерэя "Арт-Беларусь" (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) Бясплатнае

На краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by запусцілася кампанія «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа», прымеркаваная да выдання аднайменнай кнігі для дзяцей. На дадзены момант ужо сабрана больш за 35% ад неабходнай сумы. Аўтарамі праекта з’яўляюцца «Творчыя майстэрні» галерэі «Ў» сумесна з вядомым пісьменнікам і мастаком Адамам Глобусам, паэтам Андрэем Хадановічам і музыкам Лявонам Вольскім. Раней у такім творчым саюзе з дапамогай краўдфандынга было выдадзена яшчэ дзве кнігі: «Мастацтва Беларусь ХХст. Вiцебская школа» і «Малевiч для дзяцей». Уся серыя унікальных кніг напісана на зразумелай для дзяцей мове ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў. Падрыхтоўка трэцяй кнігі да выдання стала магчымая дзякуючы ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва».

8 i 14 лiстапала ў галерэi «Арт-Беларусь»  (Мiнск, вул. Казлова,3) у межах падтрымкі краўдфандынгавай кампаніі пройдзе майстар-клас «Парыжская школа для дзяцей»

«Парыжская школа» – важная вяха ў гісторыі сусветнага мастацтва, гэта некалькі пакаленняў мастакоў з нашай краіны, якія ўгрунтаваліся ў Парыжы з 1900-х па 1960-я гады. Але гэта i асобны феномен для беларускага мастацтва і нашай гісторыі. Станаўленне цэлага пакаленне мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Усе гэтыя беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы нароўні з Пабла Пікаса, Амедэа Мадзільяні, Фернанам Лежэ ды іншымі сусветна вядомымі майстрамі. Размова iдзе пра такiх мастакоў, як Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбiш-Шрага Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. Дзякуючы калекцыянерскай дзейнасці ААТ «Белгазпрамбанк», у нашу краіну вяртаюцца iх шэдэўры.

Для ўдзелу ў бясплатным майстар-класе трэба замовiць кнiгу на ulej.by.

На занятках мы пачытаем адну з казак кнігі, даведаемся шмат новага пра карціны вялікіх мастакоў-выхадцаў з Беларусі, пагуляем у высокамастацкія гульні і правядзем пару майстар-класаў.

Вядучая – мастацтвазнаўца Сафiя Садоўская

Для дзяцей 7-13 гадоў

8 і 14 лістапада на выбар

19:00-20:30

Запiс пр тэлефоне +37529 33 3035960 альбо па электроннай пошце dtm@ygallery.by

!!!! Перад заняткам неабходна назваць сваё прозвішча і паказаць электронны ліст ад ulej.by аб аплаце лота па краўдфандынгавай кампаніі «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа».


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ