Майстар-клас «Цялесна-псіхалагічная самадапамога ў новых рэаліях» у Варшаве

01.04.2022 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

1 красавіка Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве запрашае на майстар-клас «Цялесна-псіхалагічная самадапамога ў новых рэаліях».



Дата: 1 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава

Усе мы адчуваем стрэс, часцей за ўсё зацяжны, і здаецца, што з гэтага не выбрацца. Але выйсце ёсць!

На занятку вы даведаецеся:

— што такое псіхасаматыка з пункту гледжання псіхікі і цела;

— як дапамагчы сабе і блізкім самымі простымі тэхнікамі;

— дзе браць энергетычны рэсурс, каб зноў не ўпадаць у перажыванні;

— прыемным бонусам будуць тэхнікі, якія дапамогуць адчуць упэўненасць у сабе.

Майстар клас вядзе Яўгенія Ткачова — пісьменніца, спецыялістка ў галіне псіхасаматыкі, аздараўленчага фітнесу, аўтар кніг «Цела. Розум. Душа. Шлях да сябе за 21 дзень» і «Каралеўская выправа».

Яўгенія атрымала ў свой час цяжкую траўму і апынулася ў інвалідным крэсле, але менавіта дзякуючы методыкам, якія яна распрацавала, упэўнена ўстала на ногі і нават заваявала першы тытул на міжнародным конкурсе прыгажосці Grand Miss international!

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

28.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ