• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Міні-канферэнцыя “Культура як фактар развіцця”

Пачатак: 17.05 (16:00)
Канец: 17.05 (20:00)
Willing Hotel
(Мінск, вул. Леніна, 50)
Google
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і МК «ЕўраБеларусь» прадстаўляюць вынікі другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Абмеркаваць разам вынікі даследвання запрашаюцца творчыя дзеячы, менеджары культурніцкіх інстытуцый і ініцыятываў, эксперты, журналісты.

Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? Якія праблемы і напружанні найбольш адчувальныя? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Як змяняюцца межкультурныя стасункі ў беларускім грамадстве? - Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і аб’ектыўных паказчыкаў, будуць прадстаўленыя і абмеркаваныя на міні-канферэнцыі 17 мая.

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» (2005 г.). Канвенцыя засяроджваецца на развіцці ўмоваў для культурнай разнастайнасці, узмацненні ўплыву сферы культуры на развіццё грамадства і асобнага чалавека, пашырэнне магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей. Упершыню маніторынг праводзіўся ў 2015 годзе, калі былі распрацаваныя асноўныя тэхнікі вымярэння і зроблены першы замер стану сферы культуры Беларусі ў адпаведнасці мэтам і каштоўнасцям Канвенцыі. У гэтым годзе адбыўся другі замер і даследчыкі прадставяць параўнаўчыя вынікі і высновы.

У праграме мерапрыемства:

●       Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай, дыскусія;

●       праца группаў па абмеркаванні прапановаў і перспектыўных крокаў у развіцці сферы культуры

Па выніках канферэнцыі заўвагі, высновы і рэкамендацыі будуць даданыя ў канчатковую справаздачу, а таксама аформленыя ў матэрыял для Міністэрства культуры Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прастаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, ініцыятыўныя групы і спецыялісты ў сферы культуры, бізнэсоўцы і эксперты.

Даследчая група: Т. Вадалажская, А. Ягораў, К. Раманчык, Т. Кедрык, А. Жасткова, А. Зянько, К. Мальцаў, Н. Новікава, А. Зуйкова.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца - да 14.05 уключна. Тэкст маніторынга будзе загадзя разасланы зарэгістраваным удзельнікам.

17 мая

16.00 – 20:00

Willing Hotel, канферэнц-зала “Форум”, вул. Леніна, 50

Даведкі: +37529 2796339, [email protected]



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип