Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

13.06.2026 15:00 - 20:00 этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай (Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19) 25 PLN
У суботу, 13 чэрвеня, этнаграфічны музей Торуня ладзіць традыцыйны міжкультурны сямейны пікнік «Абмен традыцыямі». І беларусы, вядома, бяруць удзел!

Абменьвацца сёлета прапануюць беларускімі, украінскімі, турэцкімі, кітайскімі, а таксама польскімі традыцыямі.

Галоўная тэма беларускага падворка – традыцыйнае беларускае вяселле.

На свята прыедуць беларускія артысты і носьбіты традыцыі, якія прадстаўляюць беларускую культуру на фестывалях і культурных імпрэзах.

Вас чакаюць жывыя спевы, музыка на народных інструментах, танцавальныя забавы, абрады і майстар-класы для дзяцей і дарослых.

Вось якая праграма:

  • 15:00–15:30 | 18:15–18:45 Майстар-клас па вясельных спева
  • 15:00–16:00 | 18:30–19:30 Майстар-клас па вырабе аздоб з саломкі
  • 15:00–16:30 Майстар-клас па вырабе лялькі-матанкі
  • 15:00–17:00 Майстар-клас па вырабе вясельнага вянка з васкавых кветак
  • 15:00–17:00 Майстар-клас па пляценні раслінных вянкоў
  • 15:00–17:00 | 17:30–19:30 Роспіс беларускіх арнаментаў хной
  • 15:30–17:00 Майстар-клас па ткацтве габелена з траў
  • 15:30–19:45 Майстар-клас па традыцыйных тэхніках ткацтва
  • 16:00–16:40 (Галоўная сцэна) Вясельныя традыцыі: песні і танцавальныя забавы
  • 16:40–17:40 Беларускія вясельныя традыцыі. Вясельны стол
  • 17:00–19:15 Майстар-клас па ткацтве на рамцы з воўны і натуральных матэрыялаў
  • 17:15–18:45 Майстар-клас «Гліняныя сімвалы сям’і і шлюбу»
  • 17:15–19:30 Майстар-клас па народнай выцінанцы
  • 17:45–20:00 Майстар-клас па народных танцах і спевах
  • 19:00–19:30 Традыцыйная музыка, народныя інструменты і танцавальныя забавы


Праз увесь час працы падворка:

  • інфармацыйная пляцоўка «Сучасная Беларусь»
  • Рамёствы, сувеніры і вырабы ручной працы
  • Беларускія прысмакі: халаднік, дранікі, бабка, збіцень і іншыя смачныя сюрпрызы

Квіткі: звычайны – 25 злотых, ільготны – 15 злотых, сямейны (2 дарослых і 2 дзіцёнка) – 50 злотых. Набывайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Уладзімір Някляеў ва Уроцлаве

11.07.2026 (18:00 - 20:00) Dziedziniec Ossolineum (Szewska 37)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ