Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» ў Вільні

30.06.2024 19:00 - 21:00 Новы тэатр (A. Jakšto g. 9) 9 EUR

Рэжысёр і актор Павел Гарадніцкі і «Прававая ініцыятыва» прадстаўляюць сваю супрацу — монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. 

«Паслязаўтра будзе заўтра» — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы.

На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачыма героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё.

Гэта рэальная гісторыя, напісаная на падставе задакументаваных сведчанняў пацярпелых. Спектакль зроблены спецыяльна да «Тыдня супраць катаванняў», які пройдзе 24-30 чэрвеня. Арганізатар — «Прававая ініцыятыва».

Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба што з боку міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» («РСП»), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку.

Дата: 30 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: Новы тэатр, A. Jakšto g. 9

Набыць квіткі можна па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ