Музейны фэст у Гродне

10.09.2022 17:00 - 21:00 музей гісторыі рэлігіі і гісторыка-археалагічны музей ад 5 рублёў

У суботу, 10 верасня, у Гродне — музейны фэст, які супольна ладзяць музей гісторыі рэлігіі і гісторыка-археалагічны музей.



Дата: 10 верасня

Час: з 17.00 (час мясцовы)

Месца: музей гісторыі рэлігіі і гісторыка-археалагічны музей з філіяламі, Гродна


Вось што будзе цікавага ў дворыку музея гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16):

17.00 Адкрыцце фэста

17.20 Канцэрт музыкі XV-XVIII стагоддзяў ансамбля старажытнай музыкі Гродзенскай капэлы

17.55 Тэатралізаваная экскурсія «У госці да Храптовічаў» 18.20 Майстар-клас па танцах XVII стагоддзя

18.40 Лекцыя і майстар-клас па ігры на званах «Галасы званоў»

19.10 Лекцыя «Як пакарміць гуся ў шабат? Аб рэлігійных забаронах у іўдаізме і спосаба іх абысці»

19.40 Гістарычны квіз «Успомніць усё» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)


А вось што — у канцэртнай зале музея гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16):

з 17.30 Майстар-класы па пескаграфіі «Гісторыя палаца ў струменях пяску» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07) 17.30 і

18.10 Інтэрактыўная экскурсія «Ад знаёмства да шлюбу» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)

17.30 і 18.10 Лекцыя «З гісторыі рукапіснае кнігі» і майстар-клас па пісьме гусіным пяром «Паспрабуй сябе перапісчыкам» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)

17.30 і 18.30 Сустрэча з іканапісцам айцом Яўгенам Ковалем «Аб чым распавядаюць абразы?» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)

17.30 і 18.30 Настолкі ад «Hobby Games» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)

17.30 і 18.30 Экскурсія-аўкцыён «Доўг — справа гонару» (папярэдні запіс па тэл. 71−87−07)


А вось што прапануе гісторыка-археалагічны музей у Новым замку (вул. Замкавая, 20):

17.00 Выступ гурта «КВАРТА» і клуба рэканструкцыі «Кром».

Майстар-клас па эксперыментальнай археалогіі.

Дзіцячая археалагічная пляцоўка з пошукам артэфактаў.

Майстар-клас «Старажытныя гульні маленькіх гарадзенцаў»

17.30 Kвэcт-гульня «Будзь сябрам прыроды» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−82)

17.30 і 18.30 Экскурсія «Героі Перамогі» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−95)

17.30 і 18.30 Экскурсія ў аддзел рэдкай кнігі «Таямніцы старых пераплётаў» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−82) 18.00 Майстар-клас «Мастацтва рэстаўратарскай справы» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−82)

18.00, 18.30 і 19.00 Экскурсія «Гравюра Цюнта-Адэльгаўзера»

18.00 і 19.00 Экскурсія «Сакральнае мастацтва» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−83)

19.00 Майстар-клас «Захапленне пані Элізы» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−82)

20.30 Фаер-шоў


А гэта вас чакае ў Старым замку (вул. Замкавая, 22):

17.00 Выступ калектыва Гродзенскай філармоні

17.15 Выступ ваўкавыскага Узорнага тэатра моды «Спадчына»

17.15 і 19.15 Квэст па Старым Замку (папярэдні запіс па тэл. 55−06−08)

17.30 Касцюміраваная экскурсія «Паміж замкамі» (папярэдні запіс па тэл. 71−86−88)

17.30 і 18.30 Экскурсія «Гісторыя замкавых печаў» (папярэдні запіс па тэл. 71−02−16)

18.10 і 18.50 Майстар-клас па вырабе гравюры (папярэдні запіс па тэл. 71−86−95)

19.00 і 20.00 Экскурсія «Стэфан Баторый — кароль і ваяр» (папярэдні запіс па тэл. 55−06−08)


Тым часам у музеі Максіма Багдановіча (вул. 1 Мая, 10):

17.00 і 19.00 Майстар-клас «Кветка Радзімы — васілёк» (папярэдні запіс па тэл. 71−95−86)

18.00 Kвэст «Вандроўка ў мінулае» (папярэдні запіс па тэл. 71−95−86)


А вось што будзе ў Музеі гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37):

17.00 і 19.00 Экскурсія па выставе «Падарожжа ў краіну дзіцячых калысак» (папярэдні запіс па тэл. 62−09−93)

18.00 Майстар клас «Выцінанка: гісторыя і сучаснасць» (папярэдні запіс па тэл. 62−09−93)


Карацей, процьма цікавага, завітвайце!





Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Tochka K у Беластоку (12+)

23.05.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ