Музычны вечар з Шубертам у Мінску

20.03.2023 20:00 - 22:00 прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19) 20 рублёў
 
У панядзелак, 20 сакавіка, у прасторы «Вершы» развітваюцца з зімой і ладзяць музычны вечар з Францам Шубертам.



Дата: 20 сакавіка

Час: 20.00

Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск

Будуць граць шубертаўскі «Зімовы шлях» — цыкл вакальных мініяцюр Шуберта з суправаджэннем фартэпіяна, які складаецца з 24 песень.

Гэта сумны, трагічны халодны шлях адзіноцтва і расчаравання, пранізаны, як ветрам, кранальна шчырай музыкай і настроем, у якім мы будзем, кожны па-свойму, але побач адно з адным, спрабаваць перажыць сваю «зіму», каб потым адчуць блізкасць і цеплыню вясны. Яна ўжо блізка.

Выступаюць:

Таццяна Гаўрылава (сапрана)

Вольга Запольская (фартэпіяна)

Арцём Курань (літаратурны тэкст)


Квіткі — 20 рублёў на ўваходзе.




Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

24.05.2026 (12:00 - 15:00) Pequitside Farm (79 Pleasant Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ