• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

“Музычныя дыялогі” ў Акадэміі музыкі

Пачатак: 18.05 (19:00)
Канец: 18.05 (19:00)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30)
Google

18 мая 2017 г. у вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску адбудзецца канцэрт пад назвай «МУЗЫЧНЫЯ ДЫЯЛОГІ», які музычна аб’ядноўвае тры краіны: Ўкраіну, Польшчу і Беларусь. Нацыянальны камерны ансамбль «Кіеўскія салісты» пад кіраўніцтвам дырыжора Рамана Рэваковіча і саліст-акардэаніст Клаўдзіюш Баран выканаюць беларускую, польскую і ўкраінскую музыку.

У праграме канцэрта прагучаць ўжо стаўшыя класікай польскія творы – выдатны, энергічны «Канцэрт для струннага аркестра» Гражыны Бацэвіч і прыгожая «Серэнада для струннага аркестра» Мечыслава Карловіча. Дапаўненнем дыялогу стануць дзве прэм’ерныя п’есы для баяна і струнных: «LIVINLIV» украінскага кампазітара  Аляксандра Шымкі і «Подых восені» беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна. Сольную партыю ў гэтых творах выканае выбітны польскі акардэаніст Клаўдзіюш Баран, які ў цяперашні час займае пасаду рэктара Музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве.
Канцэрт ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Фондам «Pro Musica Viva» і Польскім інстытутам ў Мінску, пры фінансавай падтрымцы Горада Варшавы.

Стварэнне Дзяржаўнага камернага ансамбля “Кіеўскія салісты” – ажыццяўленне даўняй мары маэстра Богадара Катаровіча (1941-2009). Ён быў заснавальнікам, мастацкім кіраўніком і дырыжорам гэтага выдатнага калектыву, прызнанага слухачамі і крытыкамі ў розных краінах свету. “Кіеўскія салісты” выступалі ў прэстыжных канцэртных залах розных краін свету з вядучымі нацыянальнымі і замежнымі дырыжорамі і салістамі. У набытку ансамбля – багатая дыскаграфія, а таксама запісы для радыё і тэлебачання. За актыўную дзейнасць у справе папулярызацыі ўкраінскай культуры Міністэрства замежных спраў Украіны надало калектыву званне «Пасол украінскай культуры ў свеце». У лютым 2010 года Указам прэзідэнта Украіны калектыву прысвоена званне «Нацыянальны камерны ансамбль».

Дырыжор Раман Рэваковіч супрацоўнічае з сімфанічнымі і камернымі аркестрамі Польшчы («Sinfonia Varsovia», Аркестр Польскага Радыё, «Sinfonia Iuventus» і інш.), Украіны (Нацыянальны сімфанічны аркестр Украіны, Акадэмічны сімфанічны аркестр Львоўскай абласной філармоніі, Нацыянальны камерны ансамбль «Кіеўскія салісты») і Беларусі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр РБ, Дзяржаўны камерны аркестр РБ), а таксама аркестрамі Расіі, Сербіі і Славакіі. Сумесна з украінскімі кампазітарамі ў 1995 г. у Львове заснаваў Фестываль сучаснай музыкі «Кантрасты». Выступае на шматлікіх фестывалях сучаснай музыкі ў Польшчы і за мяжой. У 2010 г. ажыццявіў шэраг канцэртаў, прысвечаных  святкаванню Года Шапэна ва Ўкраіне, Беларусі і Расіі, а ў 2013 г. з нагоды 100-годдзя В. Лютаслаўскага арганізаваў 14 канцэртаў у Расіі і Ўкраіне. У Беларусі падчас канцэртаў пад кіраўніцтвам маэстра ў 2008, 2011 і 2013 гадах адбыліся прэм’ерныя выкананні твораў выбітных польскіх кампазітараў ХХ ст. В. Лютаслаўскага і К. Шыманоўскага, а таксама твораў сучасных беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Раман Рэваковіч з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком Фонда «Pro Musica Viva», які займаецца папулярызацыяй і падтрымкай розных музычных ініцыятыў.

Клаўдзіюш  Баран

Акардэаніст і банданеаніст, рэктар Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Лаўрэат I прэміі Нацыянальнага конкурсу акардэаністаў у г. Катавіцэ (1993), I прэміі Міжнароднага конкурсу акардэаністаў у Кастэльфідарда (Італія, 1997), I прэміі Міжнароднага конкурсу акардэаністаў у Парыжы (1997) і інш. Выступаў сольна, а таксама ў суправаджэнні камерных ансамбляў і сімфанічных аркестраў у Польшчы і за мяжой – у Францыі, Італіі, Аўстрыі, Украіне, Расіі, Іспаніі, Чэхіі, Германіі, Люксембургу, Сербіі, Славакіі, Літве, Эстоніі, Вялікабрытаніі і Аргенціне. Прымаў удзел у многіх фестывалях, сярод якіх «Варшаўская восень», «Форум Лютаслаўскага», «Musica Polonica Nowa», «Musica Moderna», «Баян і баяністы» ў Маскве, «EXPO 2008» у Сарагосе, «Сезон польскай культуры» ў Расіі, Фестываль акардэоннай музыкі ў г. Крагуевац (Сербія), «Tango Festival y Mundial de Baile» ў Буэнас-Айрэсе. У 2003 г. на лэйбле Sony Classical  запісаў свой аўтарскі альбом сольных і камерных твораў А. П’яцолы, які атрымаў прэмію Польскай фанаграфічнай акадэміі «Фрыдэрык 2003» у намінацыі «Найлепшы альбом – камерная музыка».


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип