Музейная акцыя “Дзясятка – за Коласа!” да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2017 10:00 - 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Папярэдні запіс

21 лютага 2017 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі “Дзясятка ‒ за Коласа!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы ‒ свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”.

Удзельнікі музейнай акцыі “Дзясятка ‒ за Коласа!” павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі. Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

Акцыя праводзіцца на працягу дня (з 10:00 да 17:00) па папярэднім запісе (тэл. 284 17 02).


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Сербскі нож» і сябры ў Варшаве

06.06.2026 (18:00 - 21:00) Nasrano Studio (kolejowa 12)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ