Начны культпаход «Dalioka» ў Мінску

28.07.2022 18:30 - 22:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 12 рублёў

28 ліпеня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ладзіць начны культпаход і запрашае ўсіх ахвотных далучацца, каб вечар чацвера прайшоў не горш за вечар пятніцы. Падрыхтавана 3,5 гадзіны розных забаў у залах выставы Сальвадора Далі і ва ўтульным дворыку НЦСМ.



Дата: 28 ліпеня

Час: з 18.30 да 22.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3, Мінск


Вось што будзе:


18.30 — 20.30 «Апусканне ў бессвядомае» з картамі Таро. Вы дакранецеся да аўтарскай калоды Альфонса Мухі, атрымаеце параду ад карт і даведаецеся, чаму містыка і магія заўсёды вабілі мастакоў.


18.30 — 19.00 Квэст-экскурсія па будынку НЦСМ і выставе Далі. Прагуляецеся па музейных залах, адкрыеце таямніцы будынка і разгадаеце квэст па выставе Далі.


18.30 — 19.15 Майстар-клас Дарыі Глас «Мемфіс». Стыль «Мемфіс» праз шмат гадоў пасля ўзнікнення зноў папулярны. Пра тое, як узнік той стыль і якія ўвасабленні знайшоў у мастацтве, раскажа ўдзельнікам майстар-класа арт-дызайнерка Дарыя Глас, і вы зможаце стварыць свой калаж у стылі «Мемфіс».


19.20 — 20.00 Artist-talk з мастаком Міхаілам Дайлідавым. Таксама вас чакае сустрэча з адным з самых цікавых удзельнікаў праекта — маладым мастаком Міхаілам Дайлідавым: добрая нагода паразважаць пра мастака і соцыум, пра малюнкі ў кожную хату і пашукаць адказы на пытанні: — чаму нашы сцены пустыя? — як не згубіцца і ісці сваім шляхам?


19.20 — 20.20 Арт-тэрапія Маргарыты Токаравай «Алюзіі Далі». Вас чакае невялікая лекцыя ад культуролага Маргарыты Токаравай, дзе вы даведаемся, якімі сэнсамі і сімваламі напоўнены палотны Далі, знойдзеце іх сувязь з псіхааналізам. Пасля будзе арт-тэрапія «Алюзіі Далі», дзе вы зможаце даследаваць прыроду сваёй інтуіцыі. Вы створыце мастацкі тэкст, працэс з’яўлення якога дапаможа вам лепш зразумець і Далі, і саміх сябе.


20.10 — 21.30  Сэт ад DJ Parleo ў дворыку музея, крыху сюрны, крыху іспанскі і крыху гарачы.


20.30 — 21.30 Дрыпінг з мастачкай Святланай Варабей. Адчуйце сябе Джэксанам Полакам, ствараючы карціну спосабам дрыпінгу — гэта калі на палатно капаюць, пырскаюць або выліваюць фарбу. Мастачка Святлана Варабей дапаможа вам выказаць сябе і стварыць калектыўнае палатно, якое пасля ўпрыгожыць выставу Далі. Беражыцеся: каб не сапсаваць уражанне ад дадзенай практыкі, апранайцеся так, каб было не вельмі шкада займець плямку фарбы на адзенні.


Кошт квіткоў — 12 рублёў. Іх можна набыць па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску

21.02.2025 11:00 - 30.03.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» ў Мінску

05.03.2025 18:00 - 30.03.2025 20:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ