Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

13.08.2022 - 14.08.2022 22:00 - 02:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 40 рублёў

У ноч з 13 на 14 жніўня ў музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам, адбудзецца забег. І засталася пара дзён, каб падаць заяўку: заяўкі прымаюцца па спасылцы ўнізе да канца дня 6 жніўня.



Дата: з 13 на 14 жніўня; падача заявак - па 6 жніўня

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 



Гэта будзе начны трэйл (бег па грунтавых дарожках і сцежках), які падыдзе і дасведчаным спартоўцам, і аматарам, і пачаткоўцам. Патрэбны толькі ліхтарык!


Маршрут пракладзены сярод самых прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства — старажытных сядзіб, школ, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.


Абяцаюць:

тры «дарослыя» дыстанцыі — 5, 10, 21 км, а таксама асобную паўтаракіламетровую трасу для дзяцей;

найпадрабязную маркіроўку і частковае падсвятленне трасы;

пункты харчавання і фінішны кісель; электронную адзнаку;

медалі фінішэраў і многае іншае.


Рэгістрацыя, кошты і аплата, падрабязныя правілы, схема праезду, трэкі — усё глядзіце па спасылцы.


Каса музея для наведвальнікаў у дзень забегу працуе да 24.00 (квіткі пасля 19.00 — ільготныя).


Галоўнае, ліхтарыкі не забудзьцеся!





Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

26.07.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ