Наваселле «Буслік Хаба» з удзелам Shuma і Мілы Коткі ў Тбілісі

07.05.2022 17:00 - 21:00 Буслік Хаб (пр-т Агмашэнэбэлі, 119) Бясплатнае

7 траўня Беларуская культурна-адукацыйная прастора «Буслік Хаб» у Тбілісі ладзіць наваселле і запрашае ўсіх ахвотных пазнаёміцца з камандай і правесці прыемны вечар у цёплым крузе беларусаў.



Дата: 7 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: пр-т Агмашэнэбэлі, 119 (3 паверх), Тбілісі

На імпрэзу завітае спецыяльная госця — Міла Котка, мастачка і хросная маці беларускага стрыт-арту.

Спадарыня Міла прывязе міні-выставу з біая-арт іерогліфаў і зладзіць разам з музыкамі аўдыё-візуальную містэрыю, дзе кожнаму будзе прапанавана разгадаць іерогліфы і дадаць сваіх сэнсаў у кожную працу.

Напрыканцы будзе прэзентавана новая ініцыятыва «Голас Беларусі» з удзелам спявачкі Русі (Shuma).

Арганізатары будуць удзячныя за данаты.

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

višniovy tort і сябры ва Уроцлаве

04.06.2026 (19:00 - 23:00) Klub Szalonych (Ruska 47/48a)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ