Navi ў арт-студыі “Зялёны яблык” // Бараўляны

18.01.2016 08:00 - 17:00 в. Бараўляны (вул. 40 год Перамогi, 34) Бясплатнае

Кампазіцыя “Гэта зямля” гурта Navi імкліва пакарае сэрцы беларусаў усіх узростаў. 18 студзеня  гурт Navi завітае да дзетак з арт-студыі “Зялёны яблык” (в. Бараўляны, Мінскі р-н), якія вельмі хочуць, каб песня прагучала на яшчэ адным міжнародным конкурсе. З 26 па 28 мая  ў г.Сувалкі (Рэспубліка Польшча) будзе праходзіць дзіцячы вакальна-танцавальны конкурс “Muszelki Wigier”, на якім гурт арт-студыі “Зялёны яблык” выканае песню “Гэта зямля”.

Гурт Navi, які быў заснаваны два гады таму, хуткімі тэмпамі набывае папулярнасць. У гэтым годзе малады дуэт увайшоў у 10-ку фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2016”.  Кампазіцыя “Гэта зямля” ў іх выкананні — адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. Сваёй шчырасцю, сонечнасцю і дабрынёй песня прывабіла і дзетак з “Зялёнага яблыка”.

Арт-студыя “Зялёны яблык” у Бараўлянах працуе ўжо 4 гады. Тут праводзяцца заняткi для дзетак i падлеткаў па акцёрскім майстэрстве, вакалу, харэаграфіі. Супрацоўнікі студыі ствараюць атмасферу, у якой дзеці могуць знайсці і раскрыць схаваныя здольнасці і таленты, развіць і пашырыць свае магчымасці. Вось ужо больш за год у арт-студыі ставяць выключна беларускамоўныя п’есы і спектаклі. Бо і выкладчыкі, і дзеці лічаць, што прадстаўляць сваю краіну на міжнародных конкурсах трэба толькі на роднай мове.

ZjaljonyJablyk

Сустрэча з гуртам Navi адбудзецца ў панядзелак, 18 студзеня ў 19.00. па адрасе: в. Бараўляны, вул. 40 год Перамогi, 34.

Падчас сустрэчы ў дзетак будзе магчымасць не толькі пачуць лепшыя песні ў выкананні любімых Navi, але і сфатаграфавацца з музыкамі і атрымаць афтографы.

Падтрымаць адзіную беларускамоўную песню ў фінале нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2016” можна, прыняўшы ўдзел у акцыі #мызваміNavi, якую распачала ў сацсетках кампанія Prastora.by. Размяшчайце фотаздымкі з хэштэгам #мызваміNavi ў сацыяльных сетках і атрымайце зніжку 5% на любую пакупку ў краме “Беларуская Прастора” у гандлёвым цэнтры “Маскоўска-Венскі”  (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205).


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ