«Невядомыя беларускія тэксты з атачэння Каліноўскага 1863 года». Кава з гісторыкам у Варшаве

02.06.2023 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (pl. Konstytucjі 6) Бясплатнае

У пятніцу, 2 чэрвеня, завітайце ў Беларускі Моладзевы Хаб на каву з алесем Смаленчуком, доктарам гістарычных навук, прафесарам.



Дата: 2 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, pl. Konstytucjі 6, Варшава


Тэма сустрэчы — «Невядомыя беларускія тэксты з атачэння Каліноўскага 1863 года. Прэзентацыя гадавіка Homo Historicus (2023)».

Гадавік распачынаецца артыкулам пра раней невядомыя беларускамоўныя тэксты, якія ствараліся ў атачэнні Кастуся Каліноўскага.

Дакументы г. зв. Бернардзінскай калекцыі дазваляюць паглыбіцца ў праблему «Каліноўскі і беларуская нацыянальная ідэя» і адкрываюць новыя старонкі ў гісторыі паўстання 1863 г. Насамрэч яно было вайной, цэнтральным элементам якой стала паняцце СВАБОДЫ.

Даследчыкам варта яшчэ раз задумацца над пытаннем, за якую свабоду змагаліся паўстанцы? Сацыяльнае ці нацыянальнае было яе сэнсам? Іншы бок гэтай праблемы — тая несвабода, якую прынесла на штыках Расійская імперыя. Якія сляды яна пакінула ў нашай гісторыі?

І, канешне, заўсёднае «праклятае пытанне» пра кошт спробы вырвацца з-за кратаў заняволення.

Уваход вольны!








Вам можа быць цікава

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Трэнінгі для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму ў Варшаве

05.10.2025 11:00 - 26.10.2025 13:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ