«Незвычайныя гісторыі старой шафы» ў Віцебску

24.12.2022 - 31.12.2022 10:00 - 18:00 Арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7) да 5 руб.


24 і 28–31 снежня Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва запрашае да ўдзелу ў дабрачынным калядным праекце «Незвычайныя гісторыі старой шафы». 


Дата: 24 і 28–31 снежня

Час: з 10:00 да 18:00

Месца: Арт-прастора «Талстога, 7»


Вас чакаюць не толькі выставы віцебскіх мастакоў!

Кожны дзень а 14-й гадзіне вядомая віцебская майстрыха Алена Пятрова запрашае на майстар-клас «Калядная зорка».

Кожны вечар а 16-й гадзіне вядомы віцебскі фатограф Юрый Раброў знаёміць вас і вашых дзетак з найлепшымі мультфільмамі 70-х–80-х і нават з дыяфільмамі.

Усё гэта – пасярод выставы чароўных малюнкаў легенды анімацыйнага кіно Юрыя Нарштэйна!

Усё гэта – побач з зоркамі, шагалаўскімі закаханымі і старой-старой шафай з безліччу цікавостак...

Таксама вас чакае наша котка Палітра – з надзеяй на тое, што з вашай дапамогай гадаванцы Віцебскага прытулку для бездаглядных жывёл «Добрык» здабудуць у 2023 годзе свой утульны дом і клапатлівую сям’ю. У нас можна будзе пагартаць альбом з гадаванцамі прытулку і зрабіць ахвяраванні на карысць «Добрыка».


Запрашаем дарослых і дзетак!


Уваходны квіток у музей: дарослыя – 5 р., навучэнцы і студэнты – 2,5 р., дзеці да 7 гадоў – бясплатна.



Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

SAMOTA і navalach у Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ