Nizkiz. Вялікі сольны канцэрт у Мінску

11.11.2015 19:00 - 21:00 Клуб Re: Public (вул.Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)) Бясплатнае

На вялікім сольным канцэрце ў Мінску гурт Nizkiz прэзентуе новы сінгл

Новая песня стане чацвёртай у беларускамоўнай калекцыі каманды.

Магілёўскі гурт Nizkiz рыхтуецца да першага вялікага сольнага канцэрту ў Мінску, які пройдзе 11 лістапада ў клубе Re: Public. У рамках падтрымкі свайго апошняга альбома “Лірика“, Nizkiz адыгралі больш за 30 канцэртаў у Беларусі і Расіі, улічваючы выступы на такіх буйных расійскіх фестывалях як “Воздух” і “Алые Паруса”. Альбом “Лiрика” заняў першае месца ў рэйтынгу Experty.by па выніках першага паўгоддзя 2015.

“Канцэрт будзе прымеркаваны да выхаду новага беларускамоўнага сінгла. Для нас гэта будзе першы вялікі сольны канцэрт на такой сур’ёзнай пляцоўцы, як Re: Public! — распавядае франтмэн Nizkiz Аляксандр Ільін — Мы шмат працуем над праграмай, і акрамя новых песень, прадставім кампазіцыі, якія выконваюцца рэдка або раней не выконваліся наогул”.

У межах канцэрту будзе прадстаўлена і новая песня на беларускай мове, назву якой музыкі пакуль не раскрываюць.

“Атрымліваецца лірычная і гарманічная кампазіцыя. У працы над ёй ў нас вымалёўваецца нечаканы нават для саміх сябе эксперымент з электронікай і аранжыроўкамі. А што з гэтага эксперыменту атрымаецца — даведаемся на прэзентацыі!” — інтрыгуе Аляксандр Ільін.

Акрамя прэзентацыі новай песні, на канцэрце чакаецца яшчэ адзін сюрпрыз: Nizkiz прадставяць сваю інтэрпрэтацыю адной з песень гурта Kriwi.

Вялікі сольны канцэрт Nizkiz пройдзе ў клубе Re: Public 11 лістапада. Пачатак у 19:00.

Квіткі: Першыя сто квіткоў па 150.000; наступныя — 180 000; у дзень канцэрта з па 220.000.
Столікі: 200 000 — папярэдне; 250 000 — у дзень канцэрта.

Пункты продажу: квіткі можна набыць ва ўсіх касах горада, у клубе Re: Public і праз сайты www.kvitki.by, ticketpro.by, bycard.by.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 (17:00 - 19:00) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ