• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша

АФІША

Іншае Віцебск Вечарыны

Ноч міфаў на Глыбоччыне

Пачатак: 06.08 (14:00)
Канец: 07.08 (04:00)
аграсядзіба «Запаведная выспа»
Кошт: 100 рублёў
Google

У ноч з 6 на 7 жніўня аграсядзіба «Запаведная выспа», што ў вёсцы Шо на Глыбоччыне, ладзіць Ноч міфаў. Прыязджайце ды прайдзіце шлях ачышчэння, паглыбцеся ў свет продкаў, напоўніце сілай добрую руну, якая будзе бараніць вас цэлы год.



Дата: з 6 на 7 жніўня

Час: ад 14.00 да 01.00

Месца: аграсядзіба «Запаведная выспа», в. Шо, Глыбоцкі раён



Вось якую абяцаюць праграму:


14.00 — 16.00 Прыезд гасцей. Месцаванне. Знаёмства з сядзібай «Запаведная выспа». Частунак ад гаспадара сядзібы.


16.00 — 21.00 Наведанне Выспы Кахання. Сустрэча з Чараўніцай. Удзел у таямнічым абрадзе.

Лазня. Вадзяны бар. Ахоўная любосная руна (толькі для кабет)

Варожбы з прадказаннем лёсу.

Гатаванне любізніку, зелля для дабрабыту і інш.

Майстар-класы ад рамеснікаў.

Індывідуальная рыхтоўля да містычнай ночы.


18.00 — 19.00 Вячэра.


21.00 — 23.00 Камандныя выпрабаванні: змаганне з нечысцю; выпрабаванні на цвярозасць, трапнасць, устойлівасць, адвагу, кемлівасць; даўнейшыя танцы і ігры; Агнявое шоу.


23.00 — 1.00 Выйсце на містычную сцежку.

Начныя страхі

Містычныя абрады

Спеўнае дрэва

Рунічныя знакі

Пошукі скарбу

І шмат што-шмат якое іншае!


1.00 Фінальнае дзейства. Агнявы абрад з... Ноч, лес, злыя і добрыя духі... Дрэва адкажа на ўсе вашы пытанні... Аржавеннік, Зазоўка, русалкі, Трасца — каго яшчэ вы сустрэнеце ў запаведным лесе?


Якія выпрабаванні мы маем прайсці? Гэта будзе містычны шлях да святла. Далучайцеся!

Толькі загадзя паведаміце пра свой прыезд гаспадару сядзібы, +375 29 663 99 46 (званком ці паведамленнем у вайбер), каб да вашага прыезду падрыхтаваліся, бо ў кошт уваходзіць смачная вячэра з сняданкам.

Кошт удзелу з месцаваннем у намётавым мястэчку і сілкаваннем (намёт і ўсё вам патрэбнае трэба мець сваё) — 100 рублёў.

Можна арандавать хатку. Умовы арэнды хатак удакладняйце ў Віктара Каравая праз фэйсбук ці па нумары +375 29 640 06 15.


 





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM