Ноч музеяў: гутаркі з мастакамі, DJ-сэты і медытацыя ў НЦСМ у Мінску

21.05.2022 18:30 - 23:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3) 12 рублёў


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў ладзіць у Ноч музеяў серыю Artist-talk і іншыя імпрэзы.



Дата: 21 траўня

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47 і вул. Някрасава, 3, Мінск


Праграма:

18:30 — Artist-talk з Міхаілам Дайлідавым. На творчай сустрэчы Міхаіл раскажа аб культуры ілюстрацыі і рабоце з кнігамі.


18:30 — Artist-talk з Надзеяй Раўтовіч, дзе ўдзельніца выставы «Джаз! Каты! Вясна!» раскажа аб унікальнай тэхніцы стварэння сваіх «вязаных карцін».


18:30 — Арт-тэрапія «Канцэпцыя кінцугі» ад каманды праекта кафедры культуралогіі БДУ «Культуралогія без межаў».


19:30 — Artist-talk з Марыяй Барысенка. На прыкладзе сваіх работ, прадстаўленых на выставе «ТэкСтыльны букет», Марыя раскажа, як звязаны тэкстыль і музыка ў яе творчасці.


20:30 — Пластычны спектакль Тэатра дакумента Ганны Сулімы (БДУКіМ) «Васіль Кандзінскі / Без косак», заснаваны на творчай спадчыне мастака. Гэта гісторыя пошуку разумення, кахання, узаемнасці, вечнай адзіноты і чакання.


21:30 — Медытатыўная практыка з мастаком Русланам Сяргеевым. Вы зможаце памедытаваць пад гукі прыроды, пазнаць аб вытоках розных практык і іх ужыванні.


22:30 — DJ-set ад Дзмітрыя Ціхановіча.


15:00 — 00:00 — квэст па выставе «Джаз! Каты! Вясна!» і фірмовыя прызы ад НЦСІ!


18:00 — 22:00 — Стварэнне хуткага партрэта ў графічнай тэхніцы ад мастачкі Аксаны Вячканаў.


Уваход на пляцоўку па адрасе: вул. Някрасава, 3 з 15:00 да 18:00 бясплатны.




Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ