Ноч музеяў у Латвii

13.05.2023 16:00 - 22:00 Арт-станцыя «Дубулты» (Zigfrīda Meierovica prospekts 3) Бясплатнае

13 траўня будзе працаваць выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» у Арт-станцыi «Дубулты».


Дата: 13 траўня

Час: 16:00 — 22:00 (час мясцовы)

Месца: Арт-станцыя «Дубулты», Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jurmala, Latvia

У праграме: 

* Сустрэча і размовы
— з арганізатарамі выставы і
— з сябрамі Суполкі беларусаў у Латвіі

* Квэсты 

— для дзетак «Коцiкi перамогi»
— для дарослых «Рэальнасць нерэальнасці» 

* Гарбата з печывам

Утульную атмасферу дваравых сустрэч суседзяў створыць беларускі дуэт з Берасця «ZNAK STOP» — Алёна Палачанская (клавішы, мелодыка) і Андрэй Лугін (гітара, голас), канцэрт якога пачнецца у 20:00.

Далучайцеся, сябры! Будзем зноўку рады адчуць еднасць на яшчэ адным «дваравым канцэрце».


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Варштаты ткацтва ў Лідзе

08.06.2026 18:00 - 06.07.2026 20:00 аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Савецкая, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ