Ноч музеяў у святле бурачковым у Мінску

17.05.2025 18:00 - 23:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 20 рублёў

 

У суботу, 17 траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць Ноч музеяў.





Прысвечана яна будзе 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Праграма будзе прасякнута святлом яго творчасці і запаветаў.


У праграме сярод іншага:

  • 20.00 японскі папяровы тэатр камішыбай ад Аляксея Кулакова з тэатра-батлейкі «Дом з марамі»
  •  20.20 выступ гурта «Стажары» (дуэт Юліі Літвінавай і Алеся Вячоркі)
  •  А таксама песні, танцы, гульні ды майстар-класы.



Усе, хто набудзе квіткі анлайн па 16 траўня ўключна, а таксама першыя 50 наведвальнікаў, якія набудуць праз касу, атрымаюць стылёвыя падарункі з выявай Мацея Бурачка.


Агульны квіток коштам 20 рублёў бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ