Ноч расстраляных паэтаў у Лондане

29.10.2021 20:30 - 20:30 Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London (37 Holden Road, N12 8HS) Бясплатнае

У «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай «амерыканцы» былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — пісьменнікаў, мастакоў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячаў. 


Дата: 29 кастрычніка.

Час: 20.30.

Месца: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London, 37 Holden Road, N12 8HS, London

У гэтую ноч у Скарынаўскай бібліятэцы ушануйма памяць нашых творцаў — ахвяраў палітычных рэпрэсій, мінулых і сённяшніх, чытаннем іх вершаў. Прыходзьце пачытаць і паслухаць творы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, агучыць іх словы з-за кратаў, што і сёння працягваюць яднаць нацыю, якая імкнецца да свабоды. У праграме возьмуць удзел паэты з Беларусі.


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Беларускія танцы ў Варшаве

09.07.2025 (18:00 - 21:00) ля помніка Міцкевічу (Krakowskie Przedmieście 46)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ