Ноч у музеі: квэст у Кобрыне

20.05.2023 19:00 - 23:00 ваенна-гістарычны музей, (вул. Суворава, 14) ад 5 рублёў

У суботу, 20 траўня, 4roomclub разам з кобрынскім ваенна-гістарычным музеем ладзяць Ноч у музеі!



 Дата: 20 траўня

Час: рэгістрацыя — з 19.00, старт — у 20.00

Месца збору: ваенна-гістарычны музей, вул. Суворава, 14 (уваход з боку вул. Леніна), Кобрын


З дапамогай экспанатаў, касцюмаў, цікавых фактаў і самой атмасферы месца вы паглыбіцеся ў гісторыю — і паспрабуеце знайсці з яе выйсце!

Гуляць можна камандамі ад 2 да 5 чалавек.

Папярэдняй рэгістрацыі няма — яна будзе на месцы з 19.00 да 20.00. Ды і каманду можна будзе стварыць на месцы!

Правілы і ўмовы гульні ўдзельнікі даведаюцца падчас пры рэгістрацыі (ага, на месцы). Арганізатары дапамогуць і ўсё растлумачаць. Рыхтуйце толькі зараджаныя тэлефоны з інтэрнэтам.

 Кошт — 10 рублёў з чалавека, а студэнтам і школьнікам — 5 рублёў. Дзецям можна толькі з дарослымі!

Карацей, вызваляйце суботні вечар ды прыязджайце!




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Шпацыр па беларускіх мясцінах у Коўне

26.07.2026 (10:30 - 12:30) чыгуначны вакзал (M. K. Čiurlionio g. 16)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ