• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе

Пачатак: 27.02 (14:00)
Канец: 27.02 (21:00)
Кошт: Патрэбна рэгістрацыя
Google

Другі ваўчыны фестываль ад грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) адбудзецца 27 лютага ў новым дэцэнтралізаваным фармаце  — абраць месца ўдзелу кожны можа самастойна. Лекцыі будуць анлайн, а на экскурсіі з гідамі да сябе запрашае Белавежская пушча і аграсядзібы краіны. 

Ноч ваўкоў ставіць сваёй мэтай расказаць пра значнасць ваўка для захавання здаровых экасістэм і праблему бяздумнага знішчэння драпежніка ў Беларусі. 

За адукацыйную частку фестывалю адказваюць спікеры, большасць з якіх займаецца вывучэннем ваўкоў дзеля захавання іх папуляцыі ў сваіх родных краінах і ў свеце. Кожная з чатырох лекцый — гэта гісторыя ваўчыных папуляцый у асобным рэгіёне. 

Фатограф National Geographic Ронан Донаван прэзентуе аўтарскі фільм пра арктычных ваўкоў, якія ніколі не ведалі пераследу з боку чалавека. Даследчык з Ірландыі Адам Сміт раскажа пра знікненне ваўкоў у яго краіне і ці ёсць надзея на іх вяртанне. Прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта ў Германіі Марка Хойрых падзеліцца досведам таго, як аднаўлялі папуляцыю ваўка ў нацпарку “Баварскі лес”. Гісторыі з жыцця беларускіх ваўкоў раскажа каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства ў Беларусі, заснавальнік Воўчага блога Віктар Фянчук. 

Ідэя другой, афлайнавай часткі Начы ваўкоў у тым, каб людзі сабраліся невялікімі групамі на ўлонні прыроды, у аграсядзібах ці іншых месцах паблізу лесу. Пасля прагляду лекцыйнай часткі іх чакаюць начныя экскурсіі па лесе з ліхтарыкамі, пошукі слядоў ваўка і іншыя заданні ваўчынага квэста. На асобных лакацыях будуць правадыры — гіды. Астатнія змогуць арганізаваць лясную прагулку самастойна.

Галоўны ваўчыны штаб будзе ў Белавежскай пушчы, але павітацца з аднадумцамі змогуць і госці іншых ваўчыных штабоў — аграсядзіб, якія вырашылі далучыцца да Начы ваўкоў. На мапе ужо з’явіліся асобныя лакацыі, але спіс будзе папаўняцца амаль да самой падзеі. У тым ліку за кошт тых аграсядзіб, якія прапанаюць сябе самі. Гаспадары аграсядзіб, глядзіце спіс патрабаванняў.

Праграма Начы ваўкоў 27 лютага:

  • да 14 гадзін — збор у маленькіх групах на аграсядзібах, у Белавежскай пушчы і іншых лакацыях каля лесу;

  • 14.30 — пачатак анлайн-трансляцыі;

  • пасля 19.00 — экскурсія па начным лесе з гідамі ці самастойна;

  • каля 21.00 — вячэра каля вогнішча, каб сагрэцца пасля прагулкі і абмеркаваць свае ўражанні.

Заказвайце месца ў аграсядзібе ці гасцініцы каля лесу, каб адчуць усю атмасферу Начы ваўкоў! 

Рэгіструйцеся на Ноч ваўкоў на wolfnight.vouk.by. 

Асобная форма рэгістрацыі для аграсядзіб тут.

Арганізатар Начы ваўкоў — грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы нацыянальнага парку “Белавежская пушча” і Франкфурцкага заалагічнага таварыства.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип