«Ноч ваўкоў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

26.02.2022 14:00 - 23:59 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» Бясплатнае

26 лютага ў Нацпарку «Прыпяцкі» ладзяць «Ноч ваўкоў».



Дата: 26 лютага

Час: з 14.00

Месца: Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Днём вас чакае «дзікая» лекцыя «Ваўкоў баяцца ў лес не хадзіць» ад вучонага Ясона Бадрыдзэ, які лічыцца адным з найлепшых знаўцаў ваўкоў на постсавецкай прасторы. Падчас анлайн-канферэнцыі ён раскажа, як жыў два гады ў ваўчынай зграі, пазнаёміць з ваўчынымі звычаямі і цікавымі фактамі пра сямейнае ваўчынае жыццё.

Увечары адбудзецца экскурсія «Да ваўкоў на агеньчык»: удзельнікі пройдуць па начным лесе ваўчынымі сцежкамі, пашукаюць і вывучаць ваўчыныя сляды і, можа, «пагутараць» па дарозе з совамі, дойдуць да месца начлегу зграі ваўкоў і «павыюць» разам з ваўкамі на месяц. Прафесійны вабшчык будзе клікаць зграю на размову і ваўкі могуць адказаць. Працягласць начной экскурсіі — 3-3,5 гадзіны.

Пасля экскурсіі — пікнік «Ноч казак» ля вялікага вогнішча ў сафары-парку.

З сабой вазьміце ліхтарык і зменны абутак для бруду і вады.

Папярэдні запіс на лекцыю, экскурсію і вогнішча абавязковы. Размяшчэнне гасцей — у гатэлях Нацпарку «Прыпяцкі».

Запіс на ўдзел ды ўсе пытаннечкі па нумарах: тэл. +375 29 188 12 10 Viber + 375 29 896 03 47


Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ