ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

28.06.2022 19:00 - 20:30 Galeria Promocyjna (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае


28 чэрвеня арт-праект «Revolution» прадставіць новы кароткаметражны пластычна-паэтычны фільм «1982».



Дата: 28 чэрвеня

Час: з 19.00 да 20.30 (час мясцовы)

Месца: Galeria Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2, Варшава


10 лістапада, у Дзень савецкай міліцыі, па савецкім тэлебачанні заўсёды транслявалі канцэрт. Але ў 1982 годзе замест яго па тэлевізары паказвалі «Лебядзінае возера». Простыя грамадзяне зразумелі, што нешта не так. Пра смерць Брэжнева было абвешчана значна пазней. Потым гэта неаднаразова паўтаралася.

Арт-праект «Revolution» жадае зноў запусціць механізм «смерці Савецкага Саюза» і даць надзею ўсім, хто прыйдзе на паказ гэтай працы: у гісторыі ўсё цыклічна, аднойчы замест канцэрта паказваюць «Лебядзінае возера».

Аўтары шануюць свабоду гледача, а таму прыходзіць на сеанс можна ў любы час з 19.00 да 20.30.

Арт-праект «Revolution» беларускай мастачкі Дашы Брыян — гэта 12 кароткаметражных фільмаў, прысвечаных беларускім пратэстам і правам чалавека.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ