«Новы год у Броўкі»

29.12.2021 - 16.01.2022 10:00 - 15:29 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

Новы год — найбольш чароўнае і натхняльнае свята года. Дзеці чакаюць свята, сюрпрызаў, падарункаў і, вядома, сапраўдных цудаў. Дарослыя таксама чакаюць, але не заўсёды кажуць аб гэтым услых. Літаратурны музей Петруся Броўкі традыцыйна запрашае вас на «Новы год у Броўкі», дзе кожны знойдзе для сябе нешта цікавае.


Дата: па 16 -га студзеня 2022 г.

Квіток — 3 рублі.

Абавязковы папярэдні запіс.

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі,  вул. К. Маркса, 30, г. Мінск.

Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 342-09-81.

Набываючы ўваходны квіток вы атрымліваеце спецыяльную святочную экскурсію па кватэры народнага паэта з эстэтыкай савецкага Новага года: упрыгожванні, віншавальныя паштоўкі і характэрныя рэчы мінулага стагоддзя — атмасфера тагачаснага свята забяспечана! Акрамя таго, маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас па стварэнні і падпісанні віншавальных паштовак, якія можна будзе адразу запячатаць у канверт і даслаць блізкім.



Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ