«Па гарачых слядах мінуўшчыны» (прэзентацыя кнігі д-ра Янкі Запрудніка)

23.09.2015 18:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Калі вы хочаце ведаць:

– чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму,

– як навучаліся ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі,

– з чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода,

– як выдавалася найбуйнейшая беларуская газета на Захадзе,

– як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х,

– чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус” запрашаюць вас пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка “Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959”.

 

На вашыя  пытанні  адкажуць:

рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч,

даследчыца Наталля Гардзіенка

і, канечне, прадстаўнікі выдавецтва “Лімарыус” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

 

Месца спаткання: 23 верасня 2015 года ў 18.00 ў кнігарні Галерэі “Ў”.


Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ