Вандроўка па слядах Касцюшкі з Вольгай Малафеевай

30.04.2022 08:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

30 красавіка берасцейская экскурсавод Вольга Малафеева запрашае ахвотных у вандроўку па касцюшкаўскіх мясцінах Беларусі.



Дата: 30 красавіка

Час: з 8.00 праз цэлы дзень

Месца: Брэст

У праграме:

два музеі Касцюшкі (Малыя Сяхновічы і Косава);

палац Пуслоўскіх у Косаве і брама сядзібнага парку ў Старых Песках;

пахаванне апошняга з роду Касцюшак у Кобрыне;

капліца ў памяць загінуўшых у Крупчыцкай бітве ў 1794 годзе (Чыжэўшчына);

драўляная царква 16 ст. у Здзітаве;

рэшткі кляштара картэзіянцаў у Бярозе.

Кошты:

70 рублёў на мікрааўтобусе (для тых, хто ўжо вандраваў са спадарыняй Вольгай, зніжка 10 рублёў);

30 руб. на сваім аўто (калі можаце ўзяць яшчэ пасажыраў — паведамляйце).

Дадаткова: ежа ў дарозе. Пры жаданні можам замовіць вячэру на групу пасля экскурсійнай праграмы.

Запіс па e-mail brestgid.volha@gmail.com Напішыце ваша імя і прозвішча, нумар тэлефона, які транспарт.

Далучайцеся да цёплай кампаніі і вандруйма разам па Беларусі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ