Паўстанцкі салон у Беластоку

22.02.2025 18:00 - 20:00 Chill Time Cafe (ul. Sw. Rocha 5/32) 100 злотых


 У суботу, 22 лютага, клуб «Invictus 1863» ладзіць у Беластоку паўстанцкі салон.



 Вас чакае гістарычная вечарына, дзе адновіцца атмасфера інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года.


У атмасферы таемных салонаў вы: 

  • паслухаеце музыку, якая натхняла пасіянарыяў; 
  • паграеце у аўтэнтычныя карты таго часу і выпрабуеце сваю ўдачу; 
  • паслухаеце і заспяваеце паўстанцкія песні; 
  • паспрабуеце разабрацца ў таямніцах плянавання Паўстання; 
  • вывучыце танцы XIX стагоддзя пад кіраўніцтвам майстроў гістарычных танцаў; 
  • пасмакуеце стравы і напоі, што елі і пілі нашыя продкі; 
  • праверыце веды ў гістарычнай віктарыне — хто лепш ведае гісторыю Паўстання; 
  • зробіце маляўнічыя здымкі ў тэматычнай фотазоне;
  • будзе атракцыя і для дзяцей — з сапраўднай мапай Паўстання, каб яны таксама змаглі адчуць дух часу; 
  • кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты «Мужыцкая праўда». 



Дрэс-код: для дам — спадніцы альбо сукенкі (крыналіны, шалі, гістарычныя аксесуары вітаюцца); для спадароў — неспартовая вопратка (фракі, касцюмы-тройкі, мундуры або строі ў стылі паўстанцаў 1863 года вітаюцца). Наяўнасць бальных пальчатак незалежна ад полу ўдзельнікаў вітаецца таксама. 

Удзел — 100 злотых на уваходзе. 





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ