Канферэнцыя «ПАДЛЯШША — ВЫКЛІКІ» ў Беластоку: пагрозы і выклікі беларуска-польскіх стасункаў

26.02.2022 12:00 - 17:00 факультэт гісторыі і міжнародных адносінБеластоцкага ўніверсітэта (Plac NZS 1) Бясплатнае

26 лютага ў Беластоку адбудзецца канферэнцыя «ПАДЛЯШША — ВЫКЛІКІ», на якой абмяркуюць складаную сітуацыю польска-беларускага памежжа і яго перспектывы ў эпоху дынамічных унутраных змен і міжнароднага крызісу.


 

Дата: 26 лютага

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: лекцыйная зала факультэта гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта, Plac NZS 1, Беласток

Канферэнцыя прызначана не толькі для навукоўцаў. Гэта першая такая спроба больш шырокай дыскусіі па пытаннях польска-беларускага памежжа ў сучаснай формуле «open space», якая стварае шырокае поле для дыскусіі.

Падчас канферэнцыі паспрабуюць дыягназаваць асноўныя пагрозы добрасуседству палякаў і беларусаў на Беласточчыне і на ўзроўні стасункаў па-за польска-беларускай мяжой.

Гэта спроба каталагізаваць ідэі дзеянняў, якія дапамогуць ліквідаваць фактары пагрозы добраму польска-беларускаму супрацоўніцтву.

Удзел бясплатны.

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ