Паэтычная чацвёрка ў Віцебску!

22.06.2016 19:00 - 21:00 Торвальд Бясплатнае

Для вас чытаюць удзельнікі і арганізатары паэтычнага конкурса “Рухавік”: Алесь Сьнег, Даша Бялькевіч, Ганна Комар і Кацярына Массэ.

Падзея праводзіцца ў межах кампаніі “Будзьма Беларусамі”.

4 паэта. 4 стыля. 4 Сусвета.
Алесь Сьнег, Даша Бялькевіч, Ганна Комар і Кацярына Массэ выступяць 22-га чэрвеня а 19-й у пабе Torvald з паэтычнай праграмай.

Алесь Сьнег — паэт, які са сваімі вершамі выступае пераважна на музычных канцэртах у розных кропках мапы: у Мінску, Львове, Бабруйску, Баранавічах. Чытаў свае вершы на адной сцэне з гуртамі AMAROKA, ФІОЛЕТ, Recha, ZnaRoсk і інш. З’яўляецца адным з арганізатараў імпрэзы ART JAM і паэтычнага конкурса “Рухавік”.

Даша Бялькевіч – паэтка, удзельніца шматлікіх літаратурных вечароў, удзельніца паэтычнага фестываля “Вершы на асфальце” (2015, 2016), Мастацкага фестываля “Ї” (Тэрнопаль, Украіна), пераможца слэма “Сильное слово” (2014) і слэма Беларускага Калегіума (2015), адна з арганізатараў паэтычнай імпрэзы “ART JAM” і паэтычнага конкурса “Рухавік”.

Ганна Комар – паэтка, перакладчыца, заняла 2-е месца ў паэтычным слэме Беларускага Калегіюма, паўфіналістка паэтычнага конкурсу “Рухавік”. Кіраўнік праекта па выданню перакладаў вершаў Чарльза Букоўскі на беларускую мову.

Кацярына Массэ – паэтка, студэнтка МДЛУ, сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі, аўтарка паэтычных збонікаў “Ліецца сьвятло ў маё вакно” (2012 г.), “Двайковы код” (2015 г.) і электроннага зборніка “Аўтакамунікацы… Я” (2016 г.). Пераможца міжнароднага конкурсу “Залатая страфа – 2012”, дзяржаўнага літаратурнага конкурсу, прысьвечанага юбілею Я. Коласа і Я. Купалы (2014 г.), і інш. Творы публікаваліся ў такіх пэрыядычных выданьнях, як “Белая вежа”, “ЛІМ”, “Верасень”.

 

Пачатак  а 19:00

 

 

Падрабязней тут: http://vk.com/event123030302


Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Каляды ў Стакгольме

10.01.2026 (16:00 - 18:00) Wiboms väg 10

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ