• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Паэзія за барнай стойкай

Пачатак: 10.11 (19:00)
Канец: 10.11 (19:00)
бар “Ў”
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Кошт: Уваход вольны
Google

10 лістапада ў бары “Ў” (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя тома выбраных вершаў “Ідалапаклонніца” польскай паэткі Галіны Пасвятоўскай у перакладзе на беларускую мову.

Пра аўтара:

Яе называлі “польскай Сафо”, але яна вельмі крытычна ставілася да сваіх вершаў, выйшла замуж у 18 гадоў, каб заўдавець у 20, сябравала з Віславай Шымборскай і мела раман з Ежы Касінскім, не шкадавала свайго хворага сэрца, але не хацела жыць напалову, яна кахала і не баялася смерці, а памерла ў 32 гады з імем каханага на вуснах. Легендарная і трагічная, “выклятая паэтка” Галіна Пасвятоўска.

Па-філасофску складаная інтымная лірыка Галіны Пасвятоўскай заўсёды на мяжы кахання і смерці. Дзве гэтыя тэмы сталі асноўнымі ў ейнай творчасці. Хворая на сэрца паэтка ўсё жыццё была вымушана знаходзіцца ў лякарнях і санаторыях. Яна, як ніхто іншы, ведала, што кожны радок, які выходзіць з-пад пяра, можа стацца апошнім. Нельга, напэўна, знайсці аўтарку, якая б з такой адкрытасцю і шчырасцю дзялілася з чытачом самым патаемным і сукрытым. Станіслаў Граховяк вызначыў яе творчасць як “феномен аўтэнтычнага эратызму”. Такая цялесная і пачуццёвая паэзія не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага.

Пра перакладчыка:

Алесь Емяльянаў-Шыловіч — пісьменнік, перакладчык. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку конкурса на найлепшы пераклад паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову. Аўтар зборніка вершаў ”Парасонечнасць”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

У вечарне быруць удзел:

Алесь Емяльянаў-Шыловіч

Наста Кудасава

Наталля Кучмель

Вядоўца — Андрэй Хадановіч

Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
    • Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі
    • Да Дня народзінаў пісьменніка: песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип