Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Лодзі

25.03.2025 18:00 - 20:00 Kino-Galeria Charlie (ul. Piotrkowska 203/205) 15 злотых

 

У аўторак, 25 сакавіка, у Лодзі адбудзецца паказ дакументальнага фільма Таццяны Свірэпы «Беларусь 23.34».






Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыя 25 беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі са жніўня па снежань 2020-га:

хлопец, які проста ехаў на ровары каля абеліска «Мінск-Горад-Герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна;

сантэхнік, які выйшаў на станцыю «Фрунзенская», таму што цягнік метро далей не пайшоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарваным абцасам;

маці семярых дзяцей, якая, абараняючы сына, ішла да турэмнага грузавіка і бачыла, як яго абліваюць чырвонай фарбай;

лекарка, якую атруцілі газам у турэмным грузавіку, а потым прымусілі прыгнуцца і бегаць па калідорах жодзінскай турмы...

Фільм прасочвае шлях пратэстоўца ў Беларусі: ад дэманстрацый і затрымання, праз судовы працэс, зняволенне, вызваленне і спробы справіцца з перажытым досведам.


Фільм ідзе на рускай і беларускай мовах з польскімі субтытрамі.

Па сеансе адбудзецца дыскусія з рэжысёркай Таняй Свірэпай і Мартай Павловіч-Бобак, польскай археалагіняй, выкладчыцай Універсітэта Жэшува, а таксама актывісткай Stowarzyszenie Folkowisko, якое актыўна падтрымлівае беларусаў.

Таксама будзе акцыя па напісанні паштовак палітвязню, які з’яўляецца адным з удзельнікаў фільма.



Квіткі коштам 15 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Шпацыр «Музыка віленскіх паркаў» у Вільні

14.06.2026 (12:00 - 14:00) ля касцёла св. Ганны (Maironio g. 8)

«ДзеціФэст. Мары» ў Дудутках

21.06.2026 (13:00 - 17:30) музей Дудуткі

Купалле ў Познані

21.06.2026 (17:00 - 22:00) пляж «Dzika» (возера Русалка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ