ПАДЗЕЯ ДНЯ: Паказ фільма «ЧынЧыны праляцелі кукушкай» у Кракаве

28.07.2023 19:30 - 21:30 (Кракаўская, 19) данат ад 25 злотых

У пятніцу, 28 ліпеня, ганаровыя чальцы ЧынЧынЧанэл Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч запрашаюць беларусаў Кракава паглядзець вялікі фільм пра сябе любімых «ЧынЧыны праляцелі кукушкай».



Дата: 28 ліпеня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў 

Па сюжэце, які не саступае замежным аналагам, Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню № 1, каб наведаць загадкавую пацыентку, Алену ЖелудOk. Нішто не прадвесціць неспадзяванак, аднак...

Вось вам цытаты першых асоб, што паглядзелі фільм: 

«Пасля прагляду прараніў скупую дзяржаўную слязу». 

«Ужо паднята пытанне пра ўзнагароджанне аўтараў ордэнамі і далучэнне дадзенага фільма ў школьную праграму». 

То і вы прыходзьце прараніць слязу. 

Абяцаюць і абмеркаванне з удзелам акцёраў і рэжысёра Андрэя Кашперскага! 

Уваход — данат ад 25 злотых. Усе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю пікніка «Letucień», які, памятаеце ж, адбудзецца 29 ліпеня.


Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ