Паказ фільма «II» («Два») ў Варшаве

23.10.2024 18:45 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 



У сераду, 23 кастрычніка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца новая сустрэча клуба беларускага кіно «Кінакола».






Дата: 23 кастрычніка

Час: 18.45 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава




 Гэтым разам пакажуць падлеткавую драму «II» («Два»), а пасля прагляду адбудзецца сустрэча з аўтаркай Уладай Сяньковай. 

Героі фільма, 16-гадовыя Насця, Саша і Крысціна, вучацца разам у дзясятым класе. У школе пануе суровая дысцыпліна і цяжка быць не такім, як усе.

 Але аднойчы гэты маленькі свет патрасе навіна, з-за якой усе страхі і забабоны вылезуць вонкі.

 Фільм распавядае пра сяброўства і здраду, адносіны паміж падлеткамі і дарослымі, булінг і нецярпімасць. 

Стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду журы на Варшаўскім кінафестывалі у 2019 годзе. 



Арганізатар і вядучы «Кінакола» — Мікалай Лаўранюк



Уваход вольны, данаты на падтрымку Хаба вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

GODS TOWER у Берліне

19.02.2026 (19:00 - 21:00) Нaus der Statistik (Otto-Braun-Straße 70–72)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ