«pARTisan» святкуе 10-годдзе

30.04.2013 08:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

11030 красавіка, 19-00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» святкуе сваё 10-годдзе! Нарэшце!

«Мы спазняемся, увесь час спазняемся», — сказаў Адам Глобус падчас відэавіншавання альманаха «pARTisan». Не ведаем, як «мы», але «pARTisan» са святкаваннем свайго юбілею — напэўна! Але позна не бывае ніколі.

Паўстаўшы ў 2002 годзе пад гукі мантры сучаснага беларускага арта «нічога няма», год за годам «pARTisan» на чале з Артурам Клінавым упэўнена руйнаваў гэты міф, прэзентуючы легендарных і ствараючы новых
герояў беларускай незалежнай культуры.Першым пад «удар» патрапіў сам партызан, якога, паводле словаў Андрэя Лянкевіча, каманда «pARTisan» зняла з савецкага п’едэстала і зрабіла з яго артыста!

На працягу дзесяцігоддзя, і гэта сапраўдны гонар «pARTisan’а», з намі былі найлепшыя асобы нашага часу: Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Адам Глобус, Сяргей Дубавец, Юрась Барысевіч, Севярын Квяткоўскі,
Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Вольга Шпарага, Сяргей Харэўскі, Андрэй Кудзіненка, Максім Жбанкоў, — спіс падаецца бясконцым. А потым паўстала новая генерацыя: Марыя Мартысевіч, Павал Свярдлоў, Сяргей
Шабохін, Аксана Жгіроўская, Маргарыта Аляшкевіч, Воля Чайкоўская і інш.

30 красавіка, у аўторак, паспрабуем адзначыць гэты рубеж і падвесці прамежкавыя вынікі, бо 10 гадоў — узрост, вядома, сур’ёзны, але, падаецца, усё самае цікавае толькі пачынаецца.

У афіцыйнай частцы вечарыны возьмуць удзел заснавальнік альманаха і нязменны ягоны рэдактар Артур Клінаў, філосафыВалянцін Акудовіч і Вольга Шпарага, пісьменнік і мастак Адам Глобус. Пасля з невялікім
імправізаваным акустычным канцэртам выступіць Лявон Вольскі. Спадзяемся, іншыя нашыя аўтары і прыхільнікі «pARTisan’а» таксама скажуць пару словаў. Напрыканцы афіцыйнай часткі з музычным перформансам выступяць Pavel Ambiont & Solar Olga — Ambient, Dubtech (live audio/video set).

Да святкавання будзе падрыхтавана спецыяльная выстава аднаго дня, прысвечаная гісторыі Альманаха, а таксама адбудзецца прэзентацыя юбілейнага 20-га нумара «pARTisan»!

Запрашаем нашых аўтараў, сяброў, прыхільнікаў далучыцца да гэтай падзеі!

Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне. Але выставу можна будзе наведаць напрацягу ўсяго дня!


Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Купалле ў Швейцарыі

05.07.2025 (16:00 - 22:00) возера Türlersee (Швейцарыя)

Купалле гуртом «Relikt» у Таліне

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tn 7)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ