«375 0908 2334 — The body you are calling is currently not available». Перформанс Ігара Шугалеева ў Дрэздэне

29.04.2022 22:00 - 23:30 Hellerau (Karl-Liebknecht-Str. 56) Бясплатнае

29 красавіка падчас фестываля «Па суседстве/Побач. Незалежнае мастацтва з Беларусі» ў Дрэздэне адбудзецца перформанс беларускага акцёра Ігара Шугалеева «375 0908 2334 — The body you are calling is currently not available» («375 0908 2334 — цела, якому вы тэлефануеце, недаступна). 



Дата: 29 красавіка 

Час: 22.00 (час мясцовы) 

Месца: Hellerau (Großer Saal), Karl-Liebknecht-Str. 56, Дрэздэн

375 0908 2334:

375 — тэлефонны код Рэспублікі Беларусь

0908 — дата прэзідэнцкіх выбараў. Незадаволенасць вынікамі выбараў выліліся ў рэвалюцыйны пратэстны рух, які працягваецца дагэтуль.

2334 — нумар артыкула КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», паводле якога са жніўня 2020 года асуджана больш за 40 тысяч беларусаў.

Ідэя перформансу ўзнікла з пратэсту супраць гвалту, супрацьстаяння працяглым стрэсам, страху і пераадолення пачуцця віны, у якім свядома ці не жывуць беларусы сёння.

Гэта запрашэнне ўявіць сябе затрыманым у Беларусі, прайсці праз беззаконне, незаконнасць і абурэнне, якія перажылі дзясяткі тысяч мірных жыхароў — гвалт, які працягваецца дагэтуль.

Выканаўца выкарыстоўвае даволі просты спосаб стасункаў з аўдыторыяй: атаясамляючы сябе з затрыманым, ён мадэлюе сітуацыю цялеснага перажывання катаванняў і пераводзіць безаблічнага чалавека з інфармацыйнага поля ў фізічнае, трансфармуе умоўную ахвяру з навіны ў жывога чалавека.



Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ