Пінск. Ток-шоў з Віктарам Марціновічам

23.07.2015 19:00 - 21:00 кавярня "Бона Сфорца" (г. Пінск, вул. Першамайская, 8.) Бясплатнае

Ці можаце вы назваць культурнае жыццё Пінска насычаным і разнастайным? І як культурай (беларускай і ў прыватнасці пінскай) зарабіць на жыццё? Запрашаем усіх неабыякавых пінчукоў 23 ліпеня ў кавярню “Бона Сфорца” знайсці разам адказы на гэтыя і іншыя наспелыя пытанні.

Ці заўважалі  вы, як стабільна беларуская культура застаецца па-за колам актуальных тэм, што абмяркоўваюцца на нашых кухнях, офісах, у СМІ, і на апошніх  пазіцыях у  дзяржаўным  бюджэце?  Што для нас культура – тое, што фармуе нас, нашыя паводзіны і светапогляд, ці проста “фан”, баўленне часу? Ці можа культура спрыяць развіццю чалавека і эканамічнаму росту грамадства? І якім чынам?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных пінчукоў 23 ліпеня ў кавярню “Бона Сфорца” на адкрытае абмеркаванне “Як нашай культуры перастаць прасіць міласціну?”.

Спецыяльны госць сустрэчы – Віктар Марціновіч, папулярны і паспяховы беларускі  пісьменнік і публіцыст, мастацтвазнаўца, культуролаг.

Уваход вольны!

***

23 ліпеня

г. Пінск, кавярня “Бона Сфорца”, вул. Першамайская, 8.

Пачатак: 19:00.


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

26.03.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ