ПАДЗЕЯ ДНЯ: Пітчынг культурных праектаў ПРАЕКТАР у Вільні

10.03.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) Бясплатнае

10 сакавіка ў Вільні адбудзецца пітчынг культурных праектаў «ПРАЕКТАР».



Дата: 10 сакавіка, дэдлайн падачы заяўкі — 23.59 5 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня


Гэта пітчынг-конкурс для дзеячоў і дзяячак культуры і крэатыўных індустрый, для беларусаў і беларусак, якія хочуць адкрыта шукаць і ўсталёўваць прафесійныя партнёрствы, падтрымліваць адно аднаго і далучацца да розных творчых каманд.

Калі маеце на розуме культурніцкі праект, які вымагае грошай ды падтрымкі, — далучайцеся!

Удзельнікі змогуць палепшыць свае навыкі публічнай прэзентацыі дзякуючы невялікаму відэакурсу па стварэнні публічных прэзентацый, а таксама рэпетыцыйным пітчынгам і кансультацыям экспертаў. Пераможца ж атрымае 150 еўра на развіццё сваёй ідэі або праекта.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцыда 23.59 5 сакавіка, нядзелі.

А калі вы жадаеце прыйсці на пітчынг, каб падтрымаць удзельнікаў, рэгіструйцеся па адпаведнай спасылачцы.

Усе падрабязнасці — на praektar.com.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ