Польска-беларускія чытанні легендарнай п’есы Станіслава Выспяньскага “Вяселле”

02.09.2017 17:00 - 17:00 Дом Дружбы (вул. Захарава, 28) Бясплатнае

Польскі Інстытут у Мінску ладзіць польска-беларускія чытанні легендарнай п’есы Станіслава Выспяньскага “Вяселле”.

Праект ажыццяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў” і мае сваёй асноўнай мэтай нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Літаратурнымі чытаннямі ў Мінску мы імкнемся падкрэсліць сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі Польшчы і Беларусі. 2 верасня будзем чытаць “Вяселле” на дзвюх мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе Лявона Баршчэўскага на беларускую мову.

Кожны, хто любіць чытаць, можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.

За правіламі ўдзелу сачыце на www.instpol.by, а таксама на старонках Польскага Інстытута ў Мінску ў сацыяльных сетках FB і VK.

У чытанні прымаюць удзел прафесійныя акцёры розных тэатраў Мінска, аўтарскую музыку выканаюць Эрык Арлоў-Шымкус і Андрэй Еўдакімаў, будуць паказаны фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч, кадры са знакамітай кінастужкі Анджэя Вайды і шмат іншага. Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі).

2 верасня ў Польшчы праходзіць акцыя “Нацыянальнае чытанне” пад патранажам прэзідэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзер-Дуды. У фінале “Нацыянальнага чытання” ў гэтым годзе ўдзельнічаюць тысячы пляцовак і ўстаноў культуры не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце: ад Аўстраліі і Новай Зеландыі да ЗША – між іншым Украіне, Літве, Латвіі, Германіі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Венгрыі.

Калі Вы хочаце пачытаць “Вяселле” Станіслава Выспяньскага на польскай або беларускай мове разам з намі, калі ласка, запоўніце заяўку на ўдзел у мерапрыемстве.

Упершыню ў Мінску!

2 верасня 2017 г.

а 17-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28)


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Вераніка Круглова і «Kriwi» ў Варшаве

03.01.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ