Power Point-Party ў Тбілісі

10.07.2024 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» Бясплатнае


У сераду, 10 ліпеня, у прасторы «Кропка» ладзяць Power Point-Party.







Дата: 10 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 




Вас чакае камерная вечарына кароткіх прэзентацый. 


Power Point-Party — гэта падтрымліваючая сустрэча, дзе ўдзельнікі за абмежаваны час выступаюць з прэзентацыяй на любую тэму. 

Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый — дазволены цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. 

Гісторыя гэтага фармата пачалася з Печа-Куча (па-японску «бла-бла-бла»), дзе ў спікераў ёсць 20 слайдаў па 20 секунд на кожны.

 Арганізатары трошкі змянілі фармат і прапануюць праявіць свае аратарскія здольнасці, творчыя якасці і пачуццё гумару.

 Удзел у Power Point-Party — гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе, падзяліцца сваім вопытам з іншымі і нават прарэклямаваць свае кампетэнцыі. 

Тэма можа быць амаль любая (ад гісторыі сямейнага рэцэпта да стварэння ўласнага бізнэсу).

 Максімальны час выступа — 6 хвілін, і яшчэ 4 на адказы на пытанні. 

Распавядзіце сваю гісторыю і паслухайце іншыя! 




Уваход вольны. 


Рэгіструйцеся праз тэлеграм @kropkawork

Рэкамендацыі па афармленні прэзентацыі дашлюць па рэгістрацыі.







Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ