Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Анлайн (21, 22, 30 кастрычніка)

21.10.2023 - 30.10.2023 12:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

Для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах фестывалю інтэлектуальнай кнігі ўжывую, PRADMOVA прапануе магчымасць далучыцца да фестывалю ў анлайн-фармаце.


Дата: 21, 22, 30 кастрычніка

Месца: анлайн

21 кастрычніка 2023, анлайн

Мерапрыемства і яго ўдзельнікі

12.00 — 13.30 Дэкаланіяльнае пісьмо: што гэта значыць? Дыскусія ад Лабараторыі фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»

13.45 — 14.45 Прэзентацыя кніг «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік» паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

15.00 — 16.30 Да 500-годдзя «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага: гутарка з Каралінай Мацкевіч і Жаннай Некрашэвіч-Кароткай

16.45 — 18.00 «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі». Размова з гісторыкам Захарам Шыбекам

18.15 — 19.15 Прывіды і настальгія − пісьмо з ніадкуль пра Беларусь як успамін: размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай

22 кастрычніка 2023, анлайн

Мерапрыемства і яго ўдзельнікі

11.00 — 11.45 Прэзентацыя праекта «Шрыфтавы Архіў» даследчыцы Алы Пігальскай

12.00 — 12.45 Візуальная гісторыя Беларусі: прэзентацыя дзейнасці архіва VEHA за 6 год. Распавядаюць Леся Пчолка, Ася Цімафеева

13.00 — 13.45 «Бясконцы дзень» Валера Гапеева: сустрэча-размова з пісьменнікам, пераможцам конкурсу «Шуфлядка»

13.30 — 14.30 Прэзентацыя кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» і размова з аўтарам. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч

14.45 — 15.45 «Савецкая Беларусь» часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы«. Размова з даследчыцай Ганнай Севярынец

16.00 — 17.30 Дыскусія «Беларускія жанчыны 2020-2023: бачнасць, салідарнасць, супраціў». Дыскутуюць Тоні Лашдэн, Ірына Сідорская, Вольга Шпарага. Мадэратарка − Антаніна Сцебур

18.00 — 19.30 «Вайна, гендар і попел: лёсы людзей і кніг на Крывавых землях Усходняй Еўропы». Размова з даследчыцай Марсі Шор

30 кастрычніка 2023, анлайн

Мерапрыемства і яго ўдзельнікі

17.00 — 18.30 Пра што можна пісаць: гарызонты фемінісцкага пісьма ў Беларусі (Лабараторыя фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне»)

19.00 «Minsk: The History of Jewish City/ Мінск: гісторыя габрэйскага горада»: размова з пісьменніцай і прафесаркай Эліс Бемпарад

Поўную праграму фестывалю глядзіце на сайце: pradmova.eu.


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Майстар-клас «Па матывах рухаўскіх дываноў» ў Мінску (8+)

20.06.2026 (12:00 - 14:00) галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Квіз «Red Hot Chilli Peppa» ў Вільні

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ